Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 31 Студзень 2018 08:00

Група ўніверсітэтаў CETYS (CETYS UniversitySystem) запрашае студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у Міжнароднай летняй школе

Група ўніверсітэтаў CETYS (CETYS UniversitySystem) запрашае прыняць удзел у Міжнароднай летняй школе, якая адбудзецца 16-27 ліпеня 2018 у горадзе Энсенада (Мексіка).

Асноўныя напрамкі школы: «Міжнародны маркетынг», «Крос-культурны менеджмент», «Канкурэнтаздольнасць і ўстойлівасць на рынку», «Праектны менеджмент» і «Канфліктны менеджмент».

Праграма Міжнароднай летняй школы ўключае навучальныя заняткі, наведванне прадпрыемстваў і вытворчасцей і культурную праграму.

Кошт удзелу ў школе ўключае аплату за навучанне - 875 USD, рэгістрацыйны ўзнос - 100 USD, аплату за пражыванне -350 USD, кошт экскурсійнай (культурнай) праграмы - 325 USD.

Удзельнікам з ГрДУ імя Янкі Купалы (у рамках Групы Універсітэтаў Кампостэла, CGU) арганізацыйны камітэт кампенсуе 100% аплаты за навучанне і 50% кошту культурнай праграмы.

Больш дэталёвую інфармацыю можна атрымаць  па  спасылцы.

 

7943 1