Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Кастрычнік 2015 15:59

Жаночая каманда па валейболе ГрДУ імя Янкі Купалы перамагла на спартакіядзе Саюзнай дзяржавы, а студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Павел Крышын стаў лепшым на спаборніцтвах па настольным тэнісе Рэкамендаваны

11985 4З 21 па 26 верасня 2015 года ў г. Тамбове (Расія) прайшла XIV спартакіяда Саюзнай дзяржавы. На працягу чатырох дзён студэнты з 16 універсітэтаў Беларусі і Расіі змагаліся ў такіх відах спорту як валейбол, міні-футбол і настольны тэніс.

Беларусь на спаборніцтвах прадставілі восем ВНУ, сярод якіх таксама Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

Першым завяршыўся турнір па настольным тэнісе. Сярод юнакоў лепшым стаў студэнт 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Павел Крышын. Другое месца заняў студэнт Данскога дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Максім Шчыноў, трэцяе - студэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Віталь Нехвядовіч.

У асабістым заліку ў дзяўчат перамогу атрымала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Сабіна Панькова. Другое месца ў Яніны Літвінчук, якая прадстаўляе тую ж ВНУ. Замкнула тройку прызёраў студэнтка БНТУ Дар'я Ржэцкая.

У камандным заліку сярод дзяўчат перамога дасталася зборнай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, у юнакоў лепшымі сталі тэнісісты БелДУТа.

У спаборніцтвах па жаночым валейболе перамогу атрымала каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслаў Тадэвушавіч Лісоўскі). Другімі сталі студэнткі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, трэцімі - прадстаўніцы Расійскага хіміка-тэхнічнага ўніверсітэта.

У міні-футболе турнір выйгралі студэнты БНТУ, другое месца заняла каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Таксама ў тройку прызёраў ўвайшла каманда Мічурынскага аграрнага ўніверсітэта.