Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Снежань 2020 11:21

Студэнцкі цэнтр псіхалагічнай дапамогі

Мэтай дзейнасці Студэнцкага цэнтра з'яўляецца фарміраванне і развіццё псіхалагічнай культуры навучэнцаў, патрэбы да пазнання сваёй асобы, стварэнне ўмоў для асабістага росту навучэнцаў.

Студэнцкі цэнтр працуе па наступных напрамках:

  • псіхалагічная асвета студэнцкай моладзі універсітэта;
  • аказанне псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі навучэнцам універсітэта па прынцыпе «раўны навучае раўнага»;
  • аказанне псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі выхаванцам дзіцячых дамоў, агульнаадукацыйных устаноў;
  • распрацоўка праграм трэнінгаў па розных псіхалагічным накірункам.

Формы працы Студэнцкага цэнтра:

  • арганізацыя і правядзенне навучальных трэнінгаў для навучэнцаў, якія былі задзейнічаныя ў Студэнцкім цэнтры;
  • арганізацыя і правядзенне супервізій псіхалагічнай работы навучэнцаў, якія былі задзейнічаны ў Студэнцкім цэнтры;
  • псіхалагічнае кансультаванне навучэнцамі зацікаўленых асоб;
  • правядзенне трэнінгаў для навучальных груп навучэнцамі, задзейнічанымі ў праекце, сумесна з педагогамі-псіхолагамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя;
  • узаемадзеянне з агульнаадукацыйнымі ўстановамі, установамі аховы здароўя, грамадскімі арганізацыямі па пытаннях аказання псіхалагічнай дапамогі зацікаўленым.

Студэнцкі цэнтр псіхалагічнай дапамогі функцыянуе ў перыяд са студзеня 2017 года па снежань 2020 года.

Для ўдзелу ў працы Студэнцкага центра студэнт падае заяву аб прыёме ў члены Студэнцкага цэнтра на імя кіраўніка Студэнцкага цэнтра.

Кiруе дзейнасцю Студэнцкага цэнтра начальнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Карчакоўская Аксана Юр'еўна.

Каб запісацца ў члены Студэнцкага цэнтра, звяртацца: каб. 1, БЛК, 3, па тэлефоне: 41-02-27.

E-MAIL: d4648@grsu.by, SPPS_GRSU@mail.ru