Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Кастрычнік 2015 11:35

Вызначаны пераможцы турніру па тэнісе сярод супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы

11995 5На базе тэнісных кортаў па вул. Захарава, 32 прайшоў турнір па тэнісе сярод работнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 17 работнікаў ВНУ. Спартсмены былі падзеленыя на чатыры катэгорыі: жанчыны, мужчыны да 30 гадоў, мужчыны 40+ і мужчыны 50+.

У катэгорыі жанчыны перамогу атрымала старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Віктараўна Паўлюць. Другое месца заваявала старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Наталля Ежаўна Гівер, трэцяй стала старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Любоў Пятроўна Круміна.

У катэгорыі мужчыны да 30 гадоў першае месца заняў педагог-арганізатар сектара ідэалагічнай і выхаваўчай працы Шэнь Пен, другое - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Аркадзьевіч Абялеўскі, трэцяе - старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Віталь Зянонавіч Побаль.

 У катэгорыі мужчыны 40+ пераможцам стаў інструктар-метадыст спартыўнага клуба Эдуард Анатольевіч Іваноў. Намеснік начальніка аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ Валерый Іванавіч Ляховіч заняў другое месца. Трэцім стаў начальнік вучэбна-метадычнай часткі ваеннага факультэта Генадзь Іванавіч Песляк.

У катэгорыі мужчыны 50+ перамогу атрымаў старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Аркадзь Рыгоравіч Абялеўскі. Другое месца ў начальніка спартыўнага клуба Кірылы Іванавіча Акуліча, трэцяе - у начальніка аўташколы «Цэнтр падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў» Сяргея Паўлавіча Егарміна.

Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прызамі ад прафкама супрацоўнікаў універсітэта, а прызёры - дыпломамі ад спартыўнага клуба ГрДУ імя Янкі Купалы.