Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 21 Студзень 2018 16:00

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае ўсіх да ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі «Разам з камандай!»

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі за 50 дзён да старту XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане абвясціў акцыю "Разам з камандай!».

Да 21 студзеня кожны ахвотны можа стварыць лозунг беларускай зборнай, сфатаграфавацца на фоне спартыўных аб'ектаў або з прадметамі, якія асацыіруюцца з алімпійскім рухам, накіраваць пажаданні ў адрас спартсменаў. Усе вышэй пералічаныя працы неабходна размяшчаць на сваіх старонках у сацыяльных сетках з афіцыйнымі хэштэгамі акцыі #разамзкамандай, #NOCBelarus, #TeamBelarus, #OlympicBelarus.

Лепшыя работы арганізатары даставяць у штаб беларускай дэлегацыі ў алімпійскай вёсцы ў Пхенчхане (Паўднёвая Карэя), апублікуюць на афіцыйным сайце і на старонках НАК Беларусі ў сацыяльных медыя. Вынікі будуць падведзены пасля завяршэння Алімпіяды. Пераможцы атрымаюць памятныя сувеніры ад арганізатараў і аўтографкарты ад удзельнікаў XXIII зімовай Алімпіяды 2018 года.

Акрамя таго, падчас акцыі кожны зможа праверыць свае веды па гісторыі ўдзелу беларускіх атлетаў у зімовых Алімпійскіх гульнях розных гадоў. Для гэтага неабходна будзе перайсці  на сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і адказаць на пытанні онлайн-тэстаў.