Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 26 Снежань 2017 12:42

100-годдзе класікаў беларускай літаратуры – Пімена Панчанкі і Янкі Брыля адзначылі на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 2531Дацэнты кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ганна Крофта і Зоя Тамашэвіч разам са студэнткамі спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» арганізавалі святочную вечарыну.

Вядучыя Таццяна Дарашэвіч і Марына Кіндрук пазнаёмілі гасцей вечара з фактамі жыцця і творчасці пісьменнікаў. У гонар класікаў былі выкананы музычныя нумары: з песнямі выступілі студэнткі Карына Млыноўская і Хрысціна Мазалевіч, Кацярына Супрановіч выканала на цымбалах музычную кампазіцыю Ігара Лучанка «Мой родны кут». З танцавальнымі нумарамі выступіў калектыў сярэдняй школы № 32 «Фантазёры». Прагучалі вершы Пімена Панчанкі і паэтычныя творы, прысвечаныя Янку Брылю, у выкананні студэнтак Дар’і Глебік, Маргарыты Бойка, Дар’і Салей і Кацярыны Супрановіч.

Навуковая бібліяэтка купалаўскага ўніверсітэта падрыхтавала да мерапрыемства кніжную выставу.

З усімі навінамі педагагічнага факульэта можна пазнаёміцца тут.