Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 01 Кастрычнік 2015 14:39

У Ваўкавыскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі Сусветны дзень турызму

DSCF7247Святкаванне Дня турызму ў каледжы даўно стала добрай традыцыяй. Навучэнцы групы «3Т» аддзялення «Турызм і гасціннасць» сустрэлі сваіх калег і выкладчыкаў  усмешкамі, бадзёрай музыкай і добрымі пажаданнямі.

На перапынках паміж заняткамі можна было атрымаць асалоду ад прыгажосці роднай Беларусі, прагледзеўшы слайды прэзентацыі, пазнаёміцца са справаздачай навучэнцаў групы «3Т» пра свае шматлікія падарожжы. Кульминацыяй свята стала забаўляльная праграма, на якую былі запрошаныя ўсе, хто не абыякавы да турызму. Віктарына і конкурсы выявілі эрудытаў, вясёлыя сцэнкі выклікалі ўсмешку, парады падарожнікам прымусілі паразважаць. 

Даведка

Сусветны дзень турызму быў аб'яўлены Генеральнай Асамблеяй Сусветнай турысцкай арганізацыі 27 верасня 1979 года ў іспанскім горадзе Торэмалінас. У краіны СНД гэтае міжнароднае свята прыйшло ў 1983 годзе. У гэты дзень ва ўсіх краінах свету традыцыйна праводзяць канцэрты, фестывалі, тэатралізаваныя прадстаўленні.  

У 2015 годдзе Дзень турызму праходзіць пад дэвізам - «Турызм і водныя рэсурсы: абарона нашай агульнай будучыні». Такім чынам, Сусветная арганізацыя хоча падкрэсліць ролю турызму ў аб'яднанні сусветных культур пры дапамозе падарожжаў.

З усімі навінамі Ваўкавыскага каледжа можна азнаёміцца тут.