Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Снежань 2017 16:04

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы нострыфікавалі дыплом доктара навук і прысвоілі вучонае званне дацэнта

7684 0На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 20 снежня 2017 года, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы настрыфікаваны  дыплом доктара навук і прысвоена вучонае званне.

Настрыфікаваны дыплом доктара псіхалагічных навук загадчыка кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі Канстанціна Карпінскага.

Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры факультэта фізічнай культуры Алене Знатнавай.