Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Снежань 2017 15:33

Дацэнт кафедры міжнароднага права ГрДУ імя Янкі Купалы Лілія Абрамчык прыняла ўдзел у I-й міжнароднай міжвузаўскай навукова-практычнай канферэнцыі «Удасканаленне бюджэтнага права як сродак інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці»

023Навуковы форум арганізаваў Інстытут дзяржаўнай службы і кіравання Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі сумесна з Інстытутам дзяржавы і права РАН.

 

На канферэнцыі былі прадстаўлены даклады вядучых расійскіх і замежных спецыялістаў у галіне бюджэтнага права Расіі і замежных краін. Дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лілія Абрамчык выступіла з пленарным дакладам і распавяла аб прававым рэгуляванні праграмна-мэтавага метаду бюджэтнай дзейнасці і яго месцы ў бюджэтным працэсе ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе канферэнцыі Лілія Яраславаўна азнаёмілася з поглядамі і дасягненнямі замежных калег, устанавіла кантакты з шэрагам замежных калег і прадставіла навуковы і адукацыйны патэнцыял купалаўскага ўніверсітэта.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца   тут.

 

02