Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Кастрычнік 2015 09:00

Выкладчыкі фізіка-тэхнічнага факультэта прынялі ўдзел у 16-ым Міжнародным семінары NTDCS-15 Рэкамендаваны

4У Гродна з 22 па 25 верасня 2015 года прайшоў 16-ы Міжнародны семінар NTDCS-15 («Нана-дызайн, Тэхналогіі, Камп'ютарнае мадэляванне».

      Арганізатарамі сустрэчы выступілі фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з Санкт-Пецярбургскім палітэхнічным універсітэтам Пятра Вялікагі і ўнітарным навукова-вытворчым прадпрыемствам «Гродзенскі дом навукі і тэхнікі».

Тэматыка семінара прысвечана новым эксперыментальным і тэарэтычным вынікам у галіне нанатэхналогій і камп'ютарнага мадэлявання, якія прадставілі вучоныя Беларусі, Расіі, Францыі, Польшчы, Літвы. Спонсарамі мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі фонд навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічная асацыяцыя «Інфапарк», дзяржаўнае прадпрыемства «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі».

Пасяджэнні праводзіліся ў трох секцыях (усяго былі прадстаўлены 53 даклады):

-«Нанаматэрыялы (сінтэз, структура, якасці і выкарыстанне)»;

-«Камп'ютарнае мадэляванне фізічных працэсаў»;

-«Механіка і фізіка дэфарміравання і разбурэння».

NDTCS-2015 у Гродна працягвае традыцыі папярэдніх 15 міжнародных семінараў, якія праводзіліся ў :

1997-2005, Санкт-Пецярбург (Расія);

2006, Ольштын (Польшча);

2007, Байройт (Германія);

2008, Мінск (Беларусь);

2009, Вільнюс (Літва);

2011, Эспоо (Фінляндыя);

2013, Мінск (Беларусь).

З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна пазнаёміцца тут.