Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Кастрычнік 2015 09:52

Замежныя студэнты інтэрната №5 ГрДУ імя Янкі Купалы напярэдадні нацыянальнага свята Курбан Байрам наведалі дзіцячы дом змешанага тыпу Кастрычніцкага раёна

12017 4Напярэдадні нацыянальнага свята Курбан Байрам замежныя студэнты з Туркменістана, якія пражываюць у інтэрнаце №5 ГрДУ імя Янкі Купалы па вул. Ліможа 27/1, наведалі дезіцячы дом змешанага тыпу па пр. Купалы. 

З сабой студэнты прынеслі падарункі: мячы, настольныя гульні, наборы для пінг-понгу, канцылярскія прыналежнасці і салодкія пачастункі.

Замежныя студэнты з задавальненнем расказалі дзецям пра гісторыю святкавання і звычаі старажытнага свята. Цікавай была і прэзентацыя сонечнай краіны Туркменістан.

Салодкі стол быў лагічным завяршэннем сустрэчы, таму што паводле звычаяў святкавання Курбан Байрам бескарыслівая дапамога тым, хто мае патрэбу, абавязковая складаючая.