Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Снежань 2017 12:42

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць вялікая дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

7609 0На факультэтах і ў інтэрнатах купалаўскага ўніверсітэта арганізаваны шматлікія лакальныя акцыі, майстар-класы, кірмашы і канцэрты.

Студэнты філалагічнага факультэта запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Дары сябе без астатку». У рамках яе пройдзе дабрачынны кірмаш па вул. Ажэшка, 22 і святочны канцэрт па вул. Леніна, 32. Акцыя накіравана на дапамогу дзецям-інвалідам, якія знаходзяцца на лячэнні ў Гродзенскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

Студэнты педагагічнага факультэта прапануюць студэнтам і супрацоўнікам універсітэта паспрабаваць сябе ў ролі Дзеда Мароза і выканаць навагоднюю мару аднаго з выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання г. Гродна ў рамках акцыі «Ліст Дзеда Мароза».

Гэтую ж ролю можна прымерыць і падчас акцыі «Стань Дзедам Марозам: рэалізаваць дзіцячую мару» на юрыдычным факультэце. Падарунак можна зрабіць выхаванцам Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Акрамя таго, студэнты-юрысты прымуць удзел у дабрачынным спектаклі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і са шматдзетных сем'яў, а таксама таксама правядуць акцыі пры падтрымцы Гродзенскага дабрачыннага таварыства.

Студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі арганізуюць збор прысмакаў у рамках акцыі «Чараўніцтва пад Новы год» для выхаванцаў Гродзенскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната з парушэннямі зроку. Студэнты гэтага ж факультэта падчас майстар-класа «У ролі Дзеда Мароза» зробяць падарункі да святаў для дзяцей, якія знаходзяцца пад патранажам Гродзенскага дабрачыннага таварыства.

Святочную акцыю для выхаванцаў Панямуньскага дзіцячага дома г. Гродна правядуць студэнты факультэта біялогіі і экалогіі.

Студенты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму арганізуюць акцыю «Таемны Санта» для пацыентаў Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, пры падтрымцы цэнтра «Час» разам з пацыентамі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і анкалогіі зробяць навагоднія паштоўкі і правядуць навагоднюю акцыю «Навык дабра».

Падарункі выхаванцам Дзіцячага дома Гродна паднясуць студэнты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, з Новым годам і Калядамі выхаванцаў Гродзенскага дзяржаўнага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра павіншуюць студэнты факультэта мастацтваў і дызайну. Акцыю «Прыкладзі руку»працягнуць на факультэце эканомікі і кіравання.

Студэнцкі гарадок ГрДУ імя Янкі Купалы правядзе дабрачынныя акцыі «Добрыя сэрца – дзецям», «Тэрыторыя міласэрнасці», «Твары дабро разам» і «Каляднае цяпло».

Прафкам студэнтаў дапаможа Дзеду Марозу падчас аднайменнай акцыі, а ПА ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» арганізуе акцыю «Ёлка жаданняў».

У гандлёвых цэнтрах горада купалаўцы правядуць акцыю «Навагодні цуд», накіраваную на дапамогу дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам і дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Больш падрабязна азнаёміцца з мерапрыемствамі ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» можна у дадатку.