Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Снежань 2017 12:36

Выкладчыкі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы - у ліку дыпламантаў III Усерасійскага конкурсу метадычных распрацовак класных гадзін і пазакласных мерапрыемстваў «Час, праведзены з карысцю»

7556 5Вучэбна-метадычны цэнтр PEDAGOG.PRO арганізаваў і правёў III Усерасійскі конкурс метадычных распрацовак класных гадзін і пазакласных мерапрыемстваў «Час, праведзены з карысцю». На конкурсе было прадстаўлена больш за 400 метадычных распрацовак.

 

У іх ліку - праекты выкладчыкаў кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта.

Усе распрацоўкі ацэньваліся па такіх крытэрах, як актуальнасць, інавацыйнасць, арыгінальнасць, даступнасць, нагляднасць, адукацыйная каштоўнасць, дасягальнасць пастаўленых мэтаў і тэхналагічнасць.

Па выніках конкурсу самай прагляданай распрацоўкай стала мерапрыемства "Песняры зямлі беларускай" Алены Лапкоўскай і Ганны Крофта. Праект набраў 796 просмотров. Акрамя таго, гэтая ж распрацоўка адзначана дыпломам II ступені.

Яшчэ адзін праект «Чалавек, які трымаў ключыад Беларусі» Алены Лапкоўскай і Ганны Крофта адзначаны дыпломам I ступені.

Дыплом пераможцы I ступені атрымала распрацоўка «Вячоркі «Хрыстос уваскрос!», аўтарамі якой з'яўляюцца Алена Лапкоўская і Зоя Тамашэвіч. Дыпломам пераможцы III ступені ўзнагароджана Святлана Грынько за праект «Музей маей сям'і".