Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Снежань 2017 08:56

Жаночая зборная ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой на Адкрытым Кубку па футболе ў залах на прызы Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту

7484 1Спаборніцтвы праходзілі з 27 лістапада па 1 снежня ў Мінску ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2017.

На першым этапе 16 каманд былі разбіты на чатыры групы. У сваёй падгрупе зборная купалаўскага ўніверсітэта па чарзе абыграла каманды Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржуніверсітэта транспарту і Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

– У паўфінальнай гульні нашы спартсменкі не пакінулі шанцаў БДУ: выйгралі з лікам 5: 0, - распавяла трэнер каманды ГрДУ імя Янкі Купалы, старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Паўлюць. - Пачатак фінальнай гульні з камандай БДУФК склаўся спрыяльным, аднак пераможны лік ўтрымаць не атрымалася, фінальны свісток зафіксаваў лік 2: 4 не на нашу карысць.

Па выніках гульняў лепшым нападаючым турніру прызнана студэнтка факультэта фізічнай культуры Лізавета Сяргейчык.

Адзначым, што жаночая зборная Гродзенскага ўніверсітэта неаднаразова станавілася прызёрам спаборніцтваў Рэспубліканскай універсіяды - 2017. У гэтым годзе дзяўчаты занялі трэцяе месца  у турніры па футболе і міні-футболе.

У склад каманды ўваходзяць студэнткі факультэта фізічнай культуры Валерыя Аўгусцін, Вікторыя Аўдзейчык, Марыя Буйко, Кацярына Верхалайцава, Вікторыя Герус, Ксенія Гонегер, Ганна Ельяшэвіч, Вольга Казакоўцава, Караліна Раманчук, Лізавета Сяргейчык, Марыя Саракалетава і Ганна Фурмантовіч, а таксама студэнткі юрыдычнага факультэта Кацярына Ёч і Паліна Снітко.