Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Кастрычнік 2015 14:39

Выкладчык факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання правёў са студэнтамі заняткі на базе афіцыйнагі дылера Renault у Гродна

20151001093123З мэтай укаранення ў навучальны працэс практака-арыентаванага навучання выкладчык кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Васілій Юр'евіч Наскевіч правёў занятак са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы на базе афіцыйнага дылера Renault у Гродна.

У ходзе занятку студэнты на практыцы змаглі пазнаёміцца з сучаснымі патрабаваннямі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў.

Жывую цікавасць выклікалі такія рабочыя моманты як рэалізацыя прадстаўленых мадэляў і нюансы сэрвіснага абслугоўвання. На пытанні студэнтаў факультэта адказвалі супрацоўнікі кампаніі, якія расказалі пра прадстаўленыя мадэлі, іх характарыстыкі, а таксама асаблівасці працы салона аўтамабіляў.

З усімі навінамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання можна пазнаёміцца  тут