Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Снежань 2017 20:54

Савет Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачаў працу ў новым складзе

75У абноўлены склад Савета ўніверсітэта ўвайшлі кіраўнікі структурных падраздзяленняў, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама органаў улады, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

Сярод іх – намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч, дырэктар ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Анатолій Грышук, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, акадэмік НАН Беларусі Анатолій Свірыдзёнак і старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка.

У рамках пасяджэння першы прарэктар Ірына Кітурка павіншавала старшага выкладчыка кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Уладзіміра Лявшука з прысваеннем вучонай ступені кандыдата гістарычных навук і начальніка ваеннага факультэта Лявонція Паўлава з прысуджэннем вучонага звання дацэнта. Ірына Фёдараўна ўручыла Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дацэнту кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніне Макаравай, грамату Міністэрства адукацыі - старшаму выкладчыку кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Зоі Ахрэмавай.

Акрамя таго, каштоўнымі падарункамі за шматгадовую плённую працу ў сценах Гродзенскага ўніверсітэта ўзнагароджаны загадчык кафедры паліталогіі прафесар Віктар Ватыль, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часткі прафесар Аляксей Пяткевіч і загадчык кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі прафесар Аляксандр Нечухрын.

У рамках парадку дня пасяджэння Савета ўніверсітэта былі абмеркаваныя стратэгія кадравай палітыкі ва ўніверсітэце і развіццё інжынернай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу абраныя па конкурсе на замяшчэнне вакантных пасад складу і прадстаўлены да вучонага звання дацэнта.