Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Снежань 2017 20:54

Сайт ГрДУ імя Янкі Купалы прызнаны пераможцам Адкрытага конкурсу сайтаў «Інтэрнэт-прэміі EAPU» - 2017

7462 0Перамога купалаўскаму ўніверсітэту прысуджана ў намінацыі «За актуальнасць зместу сайта» Міжнароднага Адкрытага конкурсу сайтаў адукацыйных арганізацый вышэйшай і дадатковай прафесійнай адукацыі «Інтэрнэт-прэмія EAPU» - 2017.

На думку экспертнай рады, сайт ГрДУ імя Янкі Купалы дэманструе вялікую адкрытасць. Пра гэта сведчыць досыць добра зробленая адаптыўная мабільная версія сайта. Таксама вэб-сайт Гродзенскага ўніверсітэта быў адзначаны і ў намінацыі «Прафесійнае ўзаемадзеянне».

У конкурсе прымалі ўдзел сайты вышэйшых навучальных устаноў краін СНД - Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі. Вэб-старонкі ўніверсітэтаў ацэньваліся па такіх крытэрах, як актуальнасць зместу, забеспячэнне прафесійнага ўзаемадзеяння і інтэрактыўнасць, наяўнасць кантэнту, які характарызуе сувязі ВНУ з рэгіянальнай супольнасцю, зручнасць карыстання сайтам, дызайн, функцыянальнасць і тэхналагічнасць, адаптыўнасць, інфарматыўнасць і адкрытасць кантэнту, карыснасць інфармацыі для шырокага кола карыстальнікаў і наяўнасць мабільнай версіі.

Пераможцаў назвалі ў дзесяці намінацыях: журы выбрала самы зручны сайт для карыстальніка, самы тэхналагічны сайт, самы адаптыўны сайт, самы інфарматыўны сайт, самы карысны сайт для шырокага кола карыстальнікаў, лепшы дызайн сайта, лепшую мабільную версію, сайт з актуальным зместам, а таксама вызначыла лепшых у намінацыях «Лепшае забеспячэнне прафесійнага ўзаемадзеяння» і «Забеспячэнне сувязі ВНУ з рэгіянальнай супольнасцю».

Арганізатары адзначаюць, што конкурс спрыяе стварэнню на еўразійскай адукацыйнай прасторы мадэлі правядзення міжнароднага грамадскага рэйтынгавання сайтаў вышэйшых навучальных устаноў. Акрамя таго, правядзенне гэтага конкурсу накіравана на паляпшэнне якасці вэб-прадстаўніцтваў універсітэтаў, а таксама павышэнню кампетэнтнасці спецыялістаў, якія працуюць у сферы распрацоўкі і суправаджэння ўніверсітэцкіх сайтаў.

 

dipl