Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Снежань 2017 13:55

Вопыт супрацоўнікаў Беларускай універсальнай таварнай біржы ў сферы закупак пераймаюць студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы

7452 0Для купалаўцаў начальнік упраўлення таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі Беларускай універсальнай таварнай біржы Яўген Міклашэвіч прачытаў лекцыю і распавёў аб выкарыстанні механізму біржавых таргоў пры правядзенні закупак у будаўніцтве.

 

Госць падзяліўся інфармацыяй аб нарматыўна-прававых актах, якія рэгулююць закупачную дзейнасць у будаўнічай сферы, казаў аб працэдуры закупак на электроннай гандлёвай пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў (ППТ) і асноўных перавагах біржавых таргоў у параўнанні з іншымі варыянтамі закупак. Яўген Анатольевіч акцэнтаваў увагу студэнтаў на рэгламенце правядзення таргоў прамысловых і спажывецкіх тавараў, патлумачыў, чым адрозніваюцца праграмныя комплексы «Біржавыя таргі ППТ» і «Закупка ППТ», даў рэкамендацыі па найбольш эфектыўнаму прымяненню дадзеных інструментаў і пералічыў тыповыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пачаткоўцы трэйдары.

Адзначым, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Беларуская ўніверсальная таварная біржа супрацоўнічаюць у рамках дагаворных адносін. Узаемадзеянне дзвюх устаноў дазваляе знаёміць будучых спецыялістаў і кіраўнікоў з магчымасцямі біржавага і электроннага гандлю і практыкай іх выкарыстання ў гандлёва-закупачнай дзейнасці.

З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца  тут.