Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Лістапад 2017 15:11

Магістрантка факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Віялета Паўловіч стала другой на Міжнароднай алімпіядзе па сусветнай эканоміцы

7450 3Фінал II Адкрытай алімпіяды па сусветнай эканоміцы завяршыўся 30 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У гэтым годзе інтэлектуальнае спаборніцтва было прысвечана міжнароднаму бізнэсу.

 

Удзельнікамі алімпіяды сталі звыш 130 студэнтаў. Сярод іх магістрантка факультэта эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта Віялета Паўловіч, якая з першага курса займаецца навуковай дзейнасцю і прымае ўдзел у конкурсах і міжнародных праектах.

На адборачным туры дзяўчына правільна выканала тэставыя заданні, вырашыла задачы па сусветнай эканоміцы, паказала годны ўзровень валодання англійскай мовай, веды ў галіне міжнародных эканамічных адносін, менеджменту і маркетынгу, эканомікі замежных краін, эканамічнай тэорыі, мікраэканомікі і макраэканомікі і па многіх іншых дысцыплінах.

У фінале Віялета выступіла ў дэбатах на тэму «Сыравінны сектар як фактар развіцця нацыянальнай эканомікі: за і супраць». Распавяла пра реалізуемасць ідэй і іх арыгінальнасці.

Лагічнасць і паслядоўнасць разваг і прамоўніцкія навыкі магістранткі Гродзенскага ўніверсітэта дазволілі ёй заняць прызавое другое месца на алімпіядзе. Да спаборніцтва дзяўчыну рыхтавалі яе навуковы кіраўнік - дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая і выкладчыкі кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў факультэт міжнародных адносін БДУ.

 

img2