Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Лістапад 2017 09:39

Факультэт псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы працягвае развіваць міжнародныя партнёрскія адносіны з мардоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.П. Агарова

AЧарговым этапам развіцця адносінаў стаў удзел дэкана факультэта псіхалогіі купалаўскага ўніверсітэта Ганны Ракіцкай у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая праводзіцца мардоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.П. Агарова ў г. Саранск.

Паралельна з навуковым форумам прайшлі афіцыйныя сустрэчы з адміністрацыяй Мардоўскага дзяржуніверсітэта і супрацоўнікамі кафедры псіхалогіі, а таксама са студэнтамі і магістрантамі. Ганна Віктараўна прэзентавала адукацыйны і навуковы патэнцыял факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы і ўстанавіла рабочыя кантакты. У перспектыве партнёры плануюць рэалізаваць шэраг мерапрыемстваў у рамках міжфакультэцкага супрацоўніцтва, прыняць удзел у міжнародных праектах і праграмах, правесці у 2018 годзе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння».

Таксама бакі дасягнулі дамоўленасці аб працягу дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве паміж універсітэтамі.

З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца  тут.

 

D