Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 29 Лістапад 2017 16:38

Фестываль нацыянальных культур «Вясёлка талерантнасці» аб'яднаў замежных слухачоў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы і навучэнцаў гімназіі № 5 (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

7429 1У гэтым годзе фестываль прайшоў у рамках Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «F.-ART.bу» пад дэвізам «Мы розныя - у гэтым наша багацце, мы разам - у гэтым наша сіла!»

Гімназія № 5 у чарговы раз стала пляцоўкай творчасці не толькі вучняў, але і слухачоў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі з 14 краін свету - Беларусі, Грузіі, Кітая, Нігерыі, Конга, Шры-Ланкі, Ганы, Пакістана, Германіі, Ірака, Турцыі, Эквадора, Камеруна, Непала. Замежныя госці пазнаёмілі гледачоў фестывалю з асаблівасцямі нацыянальнай культуры сваіх краін.

Паспяхова прайшлі майстар-класы па арыгамі і кітайскай каліграфіі.

– Кітайскія студэнты Гао Ды, У Юю і Чжоу Сіньюй прадэманстравалі тэхніку мастацтва арыгамі, навучылі беларускіх сяброў рабіць жабу, якая скача, а гэта асабліва спадабалася малодшым школьнікам, і выдатную ружу, ад якой усе дзяўчыны былі ў захапленні, - падзялілася старэйшы выкладчык кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Алена Мохань. - А Шы Кань, Гу Цын і Чы Сінвей правялі майстар-клас па кітайскай каліграфіі. Іерогліфы «Беларусь», «Кітай», «сяброўства», асабістыя імёны ўдзельнікаў традыцыйна карысталіся вялікай папулярнасцю сярод навучэнцаў.

Нікога не пакінула раўнадушным музычная частка фестывалю, падчас якой з музычнымі і харэаграфічнымі кампазіцыямі выступалі як слухачы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, так і навучэнцы гімназіі. На фестывалі прагучалі песні на рускай, беларускай, польскай, туркменскай, кітайскай і англійскай мовах. А вядучыя - слухач факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Чао Тун і малады педагог гімназіі Вераніка Кузікевіч добразычліва сустракалі ўсіх удзельнікаў фестывалю, падтрымлівалі настрой артыстаў і гледачоў.

Працяглымі апладысментамі гледачы праводзілі туркменска-кітайскі інтэрнацыянальны калектыў, які выканаў танец з парасонамі. Такім жа чыстым і звонкім, як горны ручай, было выкананне песні «Браслет» Шамшат Рахманава.

Шы Кань з Кітая прадставіў песню «Маленькая удача». І хоць ён спяваў на кітайскай мове, усім быў зразумелы сэнс песні, так як гэта была песня пра каханне, а мова кахання зразумела ўсім. Вельмі цёпла падтрымлівалі Ріханну Адамс з Нігерыі, якая выканала «Зорныя караблі». Уся зала падхапіла «Кацюшу», якую прадставіла група «Кітай-горад». Вельмі пранікнёна прагучала пад гітару песня «Лавіна» у выкананні К'яры Грэгар з Германіі. А Хадавія Мансіанціма падарыў гледачам лірычную кампазіцыю «Не пакідай мяне». Генры Карвахал (Эквадор) са сваёй партнёркай вельмі пяшчотна і горача выканалі разнавіднасць сальсы - бачата.

Гостеприимные хозяева – ученики самой творческой гимназии тоже порадовали ответными подарками: иностранные студенты высоко оценили белорусские национальные танцы «Вярба», «Галёпка» в исполнении хореографического коллектива гимназии № 5, прекрасные вокальные номера.

В знак благодарности студентка Сунь Гохуэй вручила на память о встрече китайский фонарик – символ праздника.