Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Лістапад 2017 16:41

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню за гісторыю ўдзелу ў спаборніцтвах па гіравым спорце занялі прызавое месца

7388 0Спаборніцтвы праходзілі ў рамках Фестывалю неалімпійскіх відаў спорту сярод студэнтаў. Супернікамі каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі спартсмены з 15 вышэйшых навучальных устаноў краіны.

Упершыню за час удзелу ў спаборніцтвах па гіравым спорце купалаўцы занялі трэцяе месца. Паспяховыя выступленні студэнтаў у асабістых заліках дазволілі камандзе падняцца на прызавую прыступку пастамента.

Так, у вагавай катэгорыі 60 кг курсант ваеннага факультэта Уладзіслаў Жывулька стаў другім. Прызавое другое месца ў вагавай катэгорыі 80 кг заняў студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Андрэй Краўцэвіч. У тройку прызёраў у вагавай катэгорыі 65 кг увайшоў студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Уладзіслаў Шуруеў.

Свой уклад у скарбонку каманды ўнеслі таксама курсанты ваеннага факультэта Андрэй Юшчанка і Уладзіслаў Плакса, студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандр Краўцэвіч, студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Вадзім Касьян і студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Сяргей Прохар.

Трэнерам гіравікоў з'яўляецца старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч.