Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Лістапад 2017 16:26

Вялікае спартыўнае свята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі правялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

7373 9Свята прысвяцілі XXIII Зімовым Алімпійскім гульням, якія адбудуцца у 2018 годзе ў Паўднёвай Карэі, Дню інваліда і Міжнароднаму дню людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Традыцыйнае мерапрыемства Гарадзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры ўдзеле Цэнтра дзённага знаходжання людзей з абмежаванымі магчымасцямі праводзяць у купалаўскім універсітэце ўжо ў сёмы раз. У спартыўнай зале збіраюцца маленькія аматары спорту, іх бацькі, бабулі і дзядулі. З кожным годам свята пашырае свае межы: расце колькасць удзельнікаў і валанцёраў, сярод якіх навучэнцы і педагогі школ горада, а таксама студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Разам хлопцы змагаюцца ў эстафеце, паказваюць сваю хуткасьць, спрыт, а галоўнае - жаданне выйграць.

Хлопцы спаборнічалі ў пяці відах спорту, якія сімвалізуюць пяць кольцаў Алімпіяды, - распавялі арганізатары свята. - У гэты раз юныя спартсмены перадавалі Алімпійскі агонь, гулялі ў хакей, біятлон, спаборнічалі ў лыжных гонках і слаламе.

Судзейства было ўскладзена на кіраўніка дзённага цэнтра Чырвонага Крыжа - Інэсу Ларыёнаву, метадыста абласнога цэнтра турызму і краязнаўства настаўніка Гродназнаўства Наталлю Сызранцеву і загадчыка кафедры спартыўных дысцыплін, доктара педагагічных навук Віталя храмавай.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў выпускнік Гродзенскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, чыё імя ўнесена ў Кнігу славы Гродна, Віктар Сямёнавіч Кудлачоў. Дарэчы, паэт у гонар свята выпусціў кнігу вершаў для дзяцей, прысвечаную спорту.

Яшчэ адзін выпускнік школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку Уладзімір Тлушчаў парадаваў удзельнікаў мерапрыемства запальнымі песнямі. Прыемным сюрпрызам для ўсіх стала выступленне кінолагаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС з сабакамі-ратавальнікамі, якія выконвалі розныя каманды і трукі з агульнага курсу дрэсіроўкі. Пасля выступу дзеці маглі зрабіць фота на памяць з чатырохногімі ратавальнікамі. Акрамя гэтага, гасцей свята музычнымі нумарамі забаўлялі навучэнцы Гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху і юная гімнастка, вучаніца сярэдняй школы № 27 Наталля Плайша.

У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія прызы і яркія эмоцыі, якія захаваюцца да наступнага свята.

– Словы падзякі хацелася б выказаць Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы, асабліва старэйшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяне Храмавай і Вользе Юрага, якія з году ў год дапамагаюць нам арганізоўваць гэтае свята, - падзякавала Інэса Ларыёнава. - Праводзячы такія святы, мы хочам паказаць, што дзеці з абмежаванымі магчымасцямі зусім не абмежаваныя. Свята паказвае, што ўсе мы - разам: дзеці, дарослыя, валанцёры. Усе дапамагаюць адзін аднаму і падтрымліваюць. Тут слабы ведае, што ён можа разлічваць на дапамогу моцнага, а моцны гатовы прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну. І тады сціраюцца ўсе межы, усе атрымліваюць каласальны зарад!