Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Лістапад 2017 14:36

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы пашыраюць магчымасці выкарыстання тэхналогіі эўрыстычнага навучання

1У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся эўрыстычны урок-дыялог «Мой StartUp у свет прафесій», падчас якога былі прадстаўлены магчымасці выкарыстання адкрытых заданняў як неабходнага элемента інавацый у прафарыентацыйнай працы са школьнікамі.

Удзельнікі аўтарскага аргдзейнаснага курсу доктара педагагічных навук  Андрэя Дзмітрыевіча Караля   «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава», адбыўся вясной гэтага года ва ўніверсітэце, сёння актыўна выкарыстоўваюць на практыцы тэхналогію эўрыстычнага навучання і дзеляцца вопытам з калегамі.

У ходзе занятка старшакласнікі Ліцэя №1 г. Гродна апынуліся ва ўмовах самастойнага пошуку асобасна значных рашэнняў у нестандартнай адукацыйнай сітуацыі, вучыліся здзяйсняць адкрыцці ў новых для сябе абласцях прафесійнай дзейнасці. У якасці вядучай выступіла удзельнік аргдзейнаснага семінара, начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Валюк.

Змест эўрыстычнага ўрока не прадугледжваў забеспячэнне старшакласнікаў гатовымі вынікамі і рашэннямі адносна выбару будучай прафесіі. Яно было арыентавана на ўключэнне вучняў у творчую прадуктыўную дзейнасць, пошук асабістага сэнсу, узважванне розных фактараў, якія ўплываюць на іх прафесійнае самавызначэнне.

Навучэнцы распрацавалі і прадставілі тры прафесіі будучыні, якія, на іх думку, будуць запатрабаваныя ў грамадстве: IT-менеджэр, IT-дызайнер і спецыяліст у галіне нанамедыцыны. Мазгавы штурм, выкарыстаны навучэнцамі падчас абмеркавання, спрыяў генерацыі новых ідэй, дбайнаму пошуку аптымальных рашэнняў, узважанай ацэнкі канчатковага прадукту.

Важным этапам урока стала экспертная ацэнка з боку рэсурснага мэнэджэра кампаніі Itransition Уладзіслава Скрашчука. Каментуючы адказы рабят, эксперт адзначыў, што прафесіі IT-сферы ў бліжэйшай перспектыве захаваюць сваю актуальнасць. Навучэнцы даведаліся, якія прафесіі ў будучыні знікнуць і чаму на рынку працы будуць карыстацца попытам прафесіі, якія патрабуюць глыбокіх ведаў у вузкай галіне, і прафесіі, звязаныя з прыняццем самастойных кіраўнічых рашэнняў.