Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 15 Кастрычнік 2015 13:19

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе ў кантэксце сучасных выклікаў», прысвечаная 10-годдзю ўтварэння ваеннага факультэта

На ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-17 кастрычніка  2015 года адбудзецца VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе ў кантэксце сучасных выклікаў».

Плануецца правядзенне канферэнцыі ў наступных секцыях:

- «Даследаванне праблем падрыхтоўкі курсантаў і студэнтаў, якія навучаюцца па праграмах малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу»;

- «Даследаванне праблем удасканалення методык выкладання дысцыплін у вышэйшых навучальных установах»;

- «Даследаванне праблем фізічнага выхавання курсантаў (студэнтаў), падрыхтоўкі спецыялістаў фізічнай культуры»;

- «Даследаванне праблем патрыятычнага выхавання, ідэалагічнай і выхаваўчай працы»;

- «Даследаванне праблем гісторыі падрыхтоўкі ваенных кадраў, гісторыі матэрыяльнага забеспячэння войскаў».

У праграме канферэнцыі прадугледжваюцца пленарныя і секцыйныя даклады. Працягласць пленарнага дакладу - да 20 хвілін, секцыйнага - да 10 хвілін.

У межах сустрэчы будзе праведзены круглы стол з прафесарска-выкладчыцкім складам, курсантамі па праблемах падрыхтоўкі спецыялістаў тылу, гісторыі матэрыяльнага забеспячэння войскаў.

Працоўныя мовы: руская, беларуская, польская, украінская.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.

Кантакты

Адрас: 230006, г. Гродна,  Фолюш, 15/219

Тэл .: 8 (0152) 53-15-76

E-mail: kaf_tylobes@grsu.by

Web: http://conf.grsu.by/milConf

Кантактная асоба: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры тылавога забеспячэння Уладзіслаў Міхайлавіч Крыўчыкаў (е-mail: k.vlad68@mail.ru, тэл. +375 (29) 781-55-32)