Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Лістапад 2017 15:52

Старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета, студэнтка педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Яна Мілюк стала стыпендыятам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

7298 1Пасведчанне аб прызначэнні стыпендыі і значок лаўрэата стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі дзяўчына атрымала на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Рэспубліканскага прафсаюзнага форуму  «Студэнцкая восень - 2017».

Акрамя Яны, стыпендый быў ганараваны яшчэ 31 чалавек. Гэта навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, магістранты, якія праявілі сябе ў прафсаюзнай рабоце.

Кандыдатаў на атрыманне стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі вылучае прафсаюзная арганізацыя ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Разлічваць на заахвочванне ад прафсаюзаў могуць студэнты, якія акрамя актыўнага ўдзелу ў грамадскай рабоце сваёй першаснай арганізацыі, маюць высокія паказчыкі ў навукова-даследчай, творчай або спартыўнай дзейнасці. Сярэдні бал іх паспяховасці павінен быць не ніжэй 8. Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, стыпендыяты атрымліваюць права ўдзельнічаць у пасяджэннях кіруючых органаў прафсаюзных арганізацый.