Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Лістапад 2017 11:17

Зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню заняла прызавое месца ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2017 па плаванні

7294 5Універсіяда праходзіла ў Брэсце, дзе спаборнічалі паміж сабой прадстаўнікі 26 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Зборная каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Янкі Купалы ўпершыню ў гісторыі выступленняў на ўніверсіядзе заняла другое агульнакаманднае месца.

 

Як распавёў трэнер купалаўскай каманды, выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Дзяніс Гайдукевіч, перавага гродзенскіх плыўцоў да бліжэйшага пераследніка склала ўсяго 3 ачкі. З 10 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у спаборніцтвах, 7 сталі пераможцамі і прызёрамі.

Асноўны ўклад у поспех каманды ўніверсітэта ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры. Так, студэнтка 2 курса Наталля Чудзіна стала лепшай на дыстанцыі 200 м вольным стылем, заняла другое месца на дыстанцыі ў 400 м вольным стылем, а таксама два другіх месцы ў эстафетным плаванні - у камбінаванай эстафеце 4х100 м і эстафеце вольным стылем 4х100 м.

На дыстанцыі 400 м вольным стылем сярод юнакоў лепшы вынік паказаў студэнт 2 курса Уладзіслаў Знатноў. Таксама хлопец стаў другім на дыстанцыі 800 м вольным стылем і трэцім на дыстанцыі 200 м вольным стылем.

Студэнтка 2 курса Надзея Мазуркевіч заняла трэцяе месца на дыстанцыі 100 м вольным стылем, а таксама два другіх  месца у эстафетным плаванні - у камбінаванай эстафеце 4х100 м і эстафеце вольным стылем 4х100 м.

У тройку прызёраў на дыстанцыі 800 м вольным стылем увайшла студэнтка 3 курса Валянціна Сварчук. Акрамя таго, дзяўчына стала другой у эстафетным плаванні 4х100 м вольным стылем. А студэнтка 3 курса Марыя Чарнілоўская заняла 2 месца ў камбінаванай эстафеце 4х100 м.

Годна выступілі на спаборніцтвах прадстаўнікі іншых факультэтаў купалаўскага ўніверсітэта. Напрыклад, выпускніца факультэта псіхалогіі Наталля Васкевіч паднялася на другое месца пастамента ў плаванні батэрфляем на дыстанцыі ў 50 м, заняла 3 месца ў плаванні батэрфляем і два другіх месцы ў эстафетах - у камбінаванай эстафеце 4х100м і эстафеце вольным стылем 4х100 м.

Выпускнік факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Антон Адаменя стаў лепшым у плаванні брасам на дыстанцыі 200 м.

Высокае агульнакаманднае месца было заваявана ў тым ліку і намаганнямі студэнтаў 2 курса факультэта фізічнай культуры Яўгенія Занемонскага і Георгія Мілашэўскага, а таксама студэнта факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму 2 курса Мікіты Пузевіча.

Істотную дапамогу ў падрыхтоўцы каманды аказалі заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аўдзееў і старшы трэнер Гродзенскай СДЮШАР № 5 Галіна Жук.