Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 15 Лістапад 2017 14:26

Дні самакіравання пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

7234 1У Міжнародны дзень студэнтаў актыўныя і паспяховыя купалаўцы прымераць на сябе ролі прарэктараў, дэканаў, начальнікаў і дырэктараў структурных падраздзяленняў.

– Правядзенне Дзён самакіравання ў купалаўскім універсітэце - гэта ўжо традыцыя. Гэтыя дні спрыяюць актывізацыі, самаарганізацыі і самарэалізацыі студэнтаў. Так купалаўцы маюць унікальную магчымасць прымерыць на сябе ролю прарэктара, дэкана, выкладчыка, даведацца, якое гэта выконваць абавязкі кіраўніка, пераняць карысны для сябе вопыт і праявіць сябе, - адзначыла начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава.

17 лістапада абавязкі прарэктара па выхаваўчай працы будзе выконваць сакратар Каардынацыйнага студэнцкага савета, студэнтка педагагічнага факультэта Карына Млыновская.

У ролю прарэктара па вучэбнай рабоце ўвойдзе Старшыня Савета валанцёраў, студэнтка факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дар'я Ярмак.

Дэканам факультэта матэматыкі і інфарматыкі стане Старшыня студэнцкага самакіравання факультэта, студэнт факультэта Іван Ахрамовіч. Дэканам факультэта мастацтваў і дызайну - намеснік старшыні студэнцкага самакіравання факультэта, студэнтка факультэта Марына Баранава. Дэканам юрыдычнага факультэта - Старшыня студэнцкага самакіравання факультэта, студэнт факультэта Павел Сілявін.

Абавязкі дэкана педагагічнага факультэта выканае сакратар студэнцкага самакіравання факультэта, студэнтка факультэта Ганна Жукоўская, дэкана факультэта псіхалогіі - сакратар студэнцкага самакіравання факультэта, студэнтка факультэта Вольга Глушнева, дэкана фізіка-тэхнічнага факультэта - Старшыня студэнцкага самакіравання факультэта, студэнт факультэта Аляксандр Раманчук, а дэканам факультэта біялогіі і экалогіі стане Старшыня студэнцкага самакіравання факультэта, студэнтка факультэта Лізавета Баравікова.

Таксама ў Дні самакіравання будзе працаваць студэнцкі прэс-цэнтр, Дошка пажаданняў да Дня студэнта, пройдуць дыскатэка «Універ: Дзень студэнта», квэст, прысвечаны Дню студэнта і акцыя «Дзень студэнта з прафкамам ГрДУ».

Студэнты змогуць правесці экзамен у выкладчыкаў падчас акцыі «Мы таксама былі студэнтамі» і наведаць заняткі на іншых факультэтах ў рамках праекта «Студабмен».

Акрамя таго, адбудзецца закладка «Капсулы часу». А аўтар самага арыгінальнага сэлфі з выкладчыкам у рамках конкурсу «Я студэнт лепшага выкладчыка» атрымае прыз.