Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 15 Люты 2018 14:29

Песнярам зямлі беларускай прысвецяць свае краязнаўчыя праекты ўдзельнікі грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь»

У рамках грамадзянска-патрыятычнага краязнаўчага праекту «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» удзельнікам неабходна да 15 лютага 2018 года падаць у аргкамітэт марафона (вул. Леніна, 32, каб. 1) відэаролік, фотапрэзентацыю, сачыненне і верш на тэму «Песняры зямлі роднай» .

Работы будуць ацэньвацца па такіх крытэрах, як змястоўнасць і інфармацыйная напоўненасць, мастацкая прывабнасць і арыгінальная падача матэрыялу, лагічнасць і завершанасць прадстаўленага матэрыялу.

Конкурс накіраваны на фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай свядомасці, духоўнай культуры, выхавання павагі да дасягненняў свайго народа, яго багатай гісторыі і культуры, вывучэнне гісторыка-культурных, сацыяльных і прыродных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь, пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі і культуры роднага краю і развіццё творчых здольнасцяў канкурсантаў.

Конкурс праходзіць у рамках цыкла творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня».

З Палажэннем марафону можна азнаёміцца  у дадатку.