Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Лістапад 2017 14:55

На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2017» ГрДУ імя Янкі Купалы прадставіць студэнтка філалагічнага факультэта Аляксандра Радковіч

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2017» пройдзе 16 лістапада ў моладзевым цэнтры «Гродна».

Вызначана тры прэтэндэнты на галоўны студэнцкі тытул рэгіёну з розных трох вышэйшых навучальных устаноў горада: ГрДУ імя Янкі Купалы. ГрДМУ і ГГАУ. Сярод іх студэнтка філалагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Аляксандра Радковіч, якая заняла трэцяе месца на агульнаўніверсітэцкім этапе. Акрамя таго, дзяўчына з'яўляецца прызёрам гарадскога конкурсу «Гарадзенская беларусачка» і актыўным удзельнікам конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній».

Па традыцыі ў рамках абласнога этапу ўдзельнікі прадэманструюць свае таленты, уменні і аратарскае майстэрства. Пераможца абласнога этапу прадставіць Гарадзеншчыну ў рэспубліканскім фінале творчага спаборніцтва.

Адзначым, што конкурс накіраваны на падтрымку творчага патэнцыялу і сацыяльна значнай дзейнасці студэнцкай моладзі, выяўленне лідараў у студэнцкім асяроддзі, развіццё эфектыўных формаў удзелу моладзі ў грамадскім жыцці, павышэнне прэстыжу ведаў і папулярызацыя прафесіі.