Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 09 Лістапад 2017 10:43

Зборная цяжкаатлетаў ГрДУ імя Янкі Купалы стала трэцяй на Рэспубліканскай універсіядзе - 2017

7168 3Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы праходзілі ў Мінску з 1 па 3 лістапада. За першыя і прызавыя месцы змагаліся больш за 100 спартсменаў з 14 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Удзельнікі ўздымалі штангу ў васьмі вагавых катэгорыях.

 

Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы паспяхова выступіла на ўніверсіядзе і паказала годныя вынікі. Так, у асабістым заліку ў вагавай катэгорыі 77 кг лепшым стаў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Вадзім Ліхарад. Другое месца ў вагавай катэгорыі 85 кг заняў выпускнік факультэта фізічнай культуры Арцём Цімербаеў, у вагавай катэгорыі 105 кг - першакурснік факультэта Канстанцін Куроўскі.

Перамогі купалаўцаў дазволілі камандзе Гродзенскага ўніверсітэта заняць прызавое трэцяе месца. У склад зборнай таксама ўвайшлі студэнты факультэта фізічнай культуры Арцём Гулецкі, Яўгеній Зубрык, Уладзіслаў Сакалінскі, Сяргей Родзевіч і студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Гарбін. Трэніруе спартсменаў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Сяргей Кесель.