Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 09 Лістапад 2017 12:41

Адкрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» у ГрДУ імя Янкі Купалы

Адкрыццё традыцыйнага для Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» у чацвёрты раз пройдзе ў сценах універсітэта.


Урачыстае мерапрыемства адбудзецца 9 лістапада 2017 года ў 16.30 у актавай зале па вул. Леніна, 32 і збярэ студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і выкладчыкаў універсітэта.