Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 08 Лістапад 2017 10:16

Дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Соркін прадставіў вопыт Беларусі ў галіне крыміналістычнай ситуалогии на міжнародным форуме ў Расіі

соркинМіжнародны навуковы форум «Сітуацыйны падыход у юрыдычнай навуцы і практыцы» быў прысвечаны 15-годдзю навуковай школы крыміналістычнай сітуалогіі. Мерапрыемства прайшло ў Балтыйскім федэральным універсітэце імя Імануіла Канта.

У працы сустрэчы прымалі ўдзел больш за 20 дактароў юрыдычных навук, прафесараў з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама прадстаўнікі навуковых колаў, Беларусі, Казахстана і ЗША. У іх ліку дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Уладзімір Соркін.

Уладзімір Сямёнавіч падзяліўся вопытам развіцця крыміналістычнай сітуалогіі ў Беларусі. Акрамя таго, у рамках візіту азнаёміўся з шэрагам навуковых распрацовак, якія прысвечаны крыміналістычнай метадалогіі і сітуацыйнага падыходу ва ўмовах процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму. Таксама прайшоў інтэрактыўны трэнінг па выкладанні дысцыплін «Крымінальны працэс» і «Крыміналістыка».

На сустрэчы з прадстаўнікамі юрыдычнага факультэта і супрацоўнікамі аддзела міжнародных сувязяў Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта Уладзімір Соркін абмеркаваў напрамкі супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

Даведка

Крыміналістычная сітуалогія ўяўляе сабой сукупнасць упарадкаваных і сістэматызаваных ведаў, якія апісваюць і тлумачаць сутнасць крымінальных і крыміналістычных сітуацый, даследуюць іх фарміраванне, ўзнікненне і кіруюць імі.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца  тут.