Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Верасень 2015 11:49

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у мастацкім культурна-асветніцкім вечары «Адвечнае слова» ў рамках Дня беларускай пісьменнасці Рэкамендаваны

главнВ рамках Дня беларускай пісьменнасці 6 верасня 2015 года Клубам праваслаўнай гутаркі Свята-Пакроўскага сабору быў праведзены мастацкі культурна-асветніцкі вечар «Адвечнае слова».

У сустрэчы прынялі ўдзел настаяцель Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Георгій Рой; старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчанавуковых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы Пётр Лявонавіч Навіцкі; паэт, дацэнт Анатоль Аляксандравіч Брусевіч; паэтка, аспірантка кафедры рускай і замежнай літаратуры Вольга Агапонова і паэт, іерэй Свята-Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч.

Служыцелі царквы і выкладчыцкі склад купалаўскай ВНУ правялі гутарку, у рамках якой паказалі непарыўную сувязь гістарычнай і духоўнай складаючай беларускага пісьменства і хрысціянскага слова.

Старшы выкладчык кафедры натуральных і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Пётр Лявонавіч Навіцкі ў сваім выступленні падрабязна раскрыў пытанні гісторыі ўзнікнення стараславянскай мовы, расказаў пра ахвяру і подзвіг братоў Кірыла і Мяфодзія, адзначыўшы, што Кірыла быў аўтарам глаголіцы (асноўная версія), якая была для яго «справай асабістага натхнення». Пётр Лявонавіч наглядна патлумачыў сувязь паміж кірыліцай і глаголіцай, паказаў, што асноўнай тройцай знакаў, на якіх будуецца глаголіца, з'яўляюцца крыж, трохкутнік і кола, што адсылае да дагматычных асновах праваслаўнай веры - Крыж, Троіца, Вечны Бог. У канцы свайго выступу П.Л. Навіцкі праілюстраваў гучанне стараславянскай мовы, прачытаўшы ўрывак з Астрамірава Евангелля.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратурнай мовы былі тэмай дакладу дацэнта Анатоля Аляксандравіча Брусевіча. Аспірантка Вольга Агапонова прачытала для гасцей вечара вершы ўласнага сачынення.

Падчас сустрэчы ўсе жадаючыя маглі наведаць выставу беларускіх старадрукаваных кніг, дзе сучасныя аўтары прадставілі свае вершы і чыталі творы мінулых стагоддзяў на беларускай і стараславянскай мовах.