Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Лістапад 2017 14:54

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудуцца Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні

Буйны навуковы форум адбудзецца 24 лістапада 2017 года на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гэтым годзе ён прымеркаваны да 77-годдзя універсітэта і 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Правядзенне Купалаўскіх чытанняў плануецца па наступных напрамках:

- «Янка Купала ў беларускім літаратуразнаўстве: рэцэпцыя, інтэртэкстуальнасць, дыдактыка»;

- «Янка Купала і сусветная літаратура: кантакты, узаемаўплывы, тыпалогія»;

- «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў вушэйшай і сярэдняй школе: актуальныя праблемы выкладання»;

- «Актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства і літаратуразнаўства».

Заяўкі на ўдзел у форуме прымаюцца да 10 лістапада 2017 года на электронную пошту   gkaranev@grsu.by.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца   у дадатку.

 

Кантакты

Адрас: 230023, Гродна, вул. Леніна, 32, ауд. 19 (кафедра беларускай філалогіі)

Кантактная асоба: старшыня аргкамітэта - загадчык кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская

Тэл.: 8 (0152) 77-09-64  (кафедра беларускай філалогіі),  8 (029) 782-23-79

E-mail: gkaranev@grsu.by

Web: http://phf.grsu.by