Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Лістапад 2017 14:49

Фінал XXII конкурсу мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater - любоў з першага курсу» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

На галоўнай сцэне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў Міжнародны дзень студэнта, 17 лістапада, адбудзецца фінал конкурсу мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater - любоў з першага курсу».

Перад гледачамі выступяць студэнты-першакурснікі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта фізічнай культуры, юрыдычнага факультэта і зборная каманда замежных студэнтаў. Таксама розныя нумары пакажуць студэнты тых факультэтаў, якія не сталі фіналістамі.

Пачатак мерапрыемства ў 18.00 па адрасе: вул. Леніна, 32, канцэртная зала.

Білеты можна набыць у галоўным корпусе па вул. Э. Ажэшка, 22 у Рэгіянальным цэнтры турызму. Кантактныя тэлефоны: 8 (0152) 77-37-85, +375 (29) 869-06-02.

 

7164 0