Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Лістапад 2017 12:42

Школа юнага псіхолага стартуе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Арганізацыйны сход адбудзецца 22 лістапада ў корпусе факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пачатак у 18.00.

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 8-11 класаў Гродзеншчыны, якія цікавяцца псіхалогіяй і ў будучыні хочуць звязаць сваё жыццё з гэтай навукай.

Праграма заняткаў разлічана на 6 месяцаў і ўключае ў сябе 12 двухгадзінных трэнінгаў, якія будуць праходзіць кожныя два тыдні пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Ганны Хамені.

 

7094 0