Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 25 Кастрычнік 2017 15:58

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартавалі адборачныя туры XXII конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў першага курса «Alma mater - любоў з першага курса» (ФОТАСПАВАДАЧА)

6984 1У панядзелак, 23 кастрычніка, на галоўную сцэну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйшлі каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта фізічнай культуры і фізіка-тэхнічнага факультэта.

24 кастрычніка выступілі студэнты педагагічнага і інжынерна-будаўнічага факультэта, а таксама зборная каманда замежных студэнтаў.

25 кастрычніка свае нумары паказалі прадстаўнікі факультэта псіхалогіі, факультэта мастацтваў і дызайну і юрыдычнага факультэта.

26 кастрычніка гледачы ўбачылі прадстаўленні студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

27 кастрычніка на сцэну ўніверсітэта выйдуць каманды ваеннага факультэта, факультэта біялогіі і экалогіі і філалагічнага факультэта.

Лепшыя прадстаўленні гледачы ўбачаць у фінале конкурсу, які традыцыйна праводзяць 17 лістапада - у Міжнародны дзень студэнтаў.

Нагадаем, што выступы праходзяць у актавай зале па вул. Леніна, 32. Пачатак у 18.30. Білеты можна набыць у галоўным корпусе па вул. Ажэшкі, 22 у Рэгіянальным цэнтры турызму. Кантактныя тэлефоны: 77-37-85, 77-37-86, +375 (29) 869-06-02.

 

23 кастрычніка

 

 

24 кастрычніка

 

 

25 кастрычніка

 

 

26 кастрычніка