Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 25 Кастрычнік 2017 15:52

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы стаў чэмпіёнам Еўропы па тайскім боксе

7soJPoSMcpw"Золата" ў фінале чэмпіянату Еўропы па тайскім боксе, які праходзіў у Парыжы, студэнту факультэта фізічнай культуры Уладзіславу Ядзешка прынесла перамога над супернікам з Турцыі.

Уладзіслаў выступаў у вагавай катэгорыі 63,5 кг. У першай сутычцы баец адолеў спартсмена з Фінляндыі, а ў фінале Уладзіслаў змагаўся з турэцкім байцом і перамог накаўтам суперніка.

– На чэмпіянаце Еўропы паводле лёсавання ў мяне было два баi, у якіх я атрымаў перамогу. Мне ўдалося даказаць, што я лепшы. Золата чэмпіянату прысвячаю свайму трэнеру - Дзмітрыю Варцу, - дзеліцца спартсмен.

Уладзіслаў Ядзешка з'яўляецца адным з лепшых маладых спартсменаў Беларусі па ўсходніх адзінаборствах. Двойчы хлопец станавіўся чэмпіёнам Еўропы, а на чэмпіянаце свету, які ў 2015 годзе праходзіў у Тайландзе, заняў другое месца. На дасягнутым 19-гадовы баец, як ён адзначае, спыняцца не збіраецца.

– Перамогі на спаборніцтвах матывуюць да заваявання новых вяршынь. І ў будучыні я планую заваяваць ўсе магчымыя тытулы ў адзінаборствах. У 2018 годзе хачу стаць чэмпіёнам свету, - дадаў Уладзіслаў.