Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Кастрычнік 2015 17:05

На Савеце ўніверсітэтаў г. Гродна выступіў прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы В.В. Сянько

12042 6На базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта 5 кастрычніка 2015 года адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэтаў.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдат медыцынскіх навук Віктар Андрэевіч Лісковіч, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Генрыхавіч Сангін, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, доктар медыцынскіх навук Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, доктар сельскагаспадарчых навук Вітольд Казіміравіч Песціс і дырэктар Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства», кандыдат фізіка-матэматычных навук Юрый Юр'евіч Гняздоўскі.

Віктар Андрэевіч Лісковіч, звяртаючыся да прысутных, адзначыў: «Нам варта пабудаваць сваю работу такім чынам, каб моладзь была зацікаўлена і ў вучобе, і ў актыўным грамадскім жыцці. Менавіта так, праз прызму фарміравання асобы, спецыяліста, грамадзяніна, мы зможам выхаваць надзейнае пакаленне, якое будзе не толькі выконваць свой прафесійны абавязак, але і любіць Радзіму». Віктар Андрэевіч выказаў надзею на тое, што на пасяджэнні адбудзецца канструктыўны дыялог, і сустрэча будзе карыснай як студэнтам, прысутным у зале, так і супрацоўнікам універсітэтаў.

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама ўручыў лепшым гродзенскім студэнтам пасведчанні аб узнагароджанні першай, другой і трэцяй прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і пасведчанні аб прызначэнні стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сярод узнагароджаных купалаўцаў студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Віталь Занеўскі, выпускнікі Кацярына Панас, Алена Босак, Ілля Сульжыцкі і Кацярына Крукоўская.

Таксама пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўнёсак у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2013/2014 навучальнага года Віктар Андрэевіч ўручыў загадчыцы кафедры канстытуцыйнага права Ліліі Яраславаўна Абрамчык.

На пасяджэнні даклад «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне - прыярытэтны напрамак рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы» прадставіў прарэктар па выхаваўчай працы нашай ВНУ Васілій Васільевіч Сянько. Пра рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі расказалі прарэктар па выхаваўчай працы ГГАУ Фёдар Мікалаевіч Лявонаў, які выступіў з дакладам «Працоўнае выхаванне студэнтаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Арганізацыя другаснай занятасці студэнтаў», і прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце ГрДМУ Ігар Пятровіч Багдановіч ў дакладзе "Сацыяльная падтрымка, праектная дзейнасць студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта».

На Савеце ўніверсітэтаў адбыўся жорсткі канструктыўны дыялог, падчас якога намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч выказаў заўвагі і прапановы па ўдасканаленні дзейнасці гродзенскіх універсітэтаў у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.