Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 07 Кастрычнік 2015 10:06

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у I Міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Студэнцкае самакіраванне: вопыт і перспектывы развіцця»

12047 4 copy    У Мінску 28-29 верасня 2015 г прайшла I міжнародная канферэнцыя «Студэнцкае самакіраванне: вопыт і перспектывы развіцця». Асноўная мэта сустрэчы - развіццё студэнцкага самакіравання, міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж моладдзю Беларусі і іншых краін. Удзельнікамі форуму сталі звыш 120 студэнцкіх актывістаў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Грузіі, сярод іх - купалаўцы.

У міжнароднай сустрэчы прынялі ўдзел чатыры студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: студэнтка 5 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта, член грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Якімовіч, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання, старшыня студэнцкага савета факультэта Караліна Лапко, студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта, намеснік Савета стараст факультэта Карына Млыновская і студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, прадстаўнік студэнцкага савета факультэта, удзельнік Студэнцкага медыяцэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы Дарына Рапейка.

Купалаўцы наведалі выставу студэнцкіх праектаў «Адкрыты праект - маладзёжнае супрацоўніцтва" і майстар-клас «Матывацыі студэнтаў для ўдзелу ў органах студэнцкага самакіравання». На секцыі "Інавацыйныя формы працы студэнцкага самакіравання» з дакладам «Праекты моладзевага медыяцэнтра як эфектыўны інструмент развіцця студэнцкага самакіравання» выступіла Дарына Рапейка, якая расказала пра дзейнасць Студэнцкага медыяцэнтра нашай ВНУ.

29 верасня быў разгледжаны і абмеркаваны праект канцэпцыі студэнцкага самакіравання ў Беларусі. У гэты ж дзень у фармаце «адкрытага дыялогу» прайшла сустрэча ўдзельнікаў форуму з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Анатольевічам Жураўковым.

Ініцыятарам канферэнцыі выступіў Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет пры Міністэрстве адукацыі.