Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 18 Кастрычнік 2017 16:38

Ва ўпартай барацьбе жаночая зборная па футболе ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала бронзу на Рэспубліканскай універсіядзе - 2017

6903 1У Мінску завяршыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па футболе сярод жаночых каманд у групе «А». Восем лепшых студэнцкіх каманд краіны змагаліся за званне чэмпіёна гэтага года. У іх ліку каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спартыўных гульняў Вольгі Паўлюць.

У паўфінальнай гульні нашы спартсменкі саступілі футбалісткам з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аднак у матчы за трэцяе месца спартсменкі купалаўскага ўніверсітэта ўзялі рэванш.

– Да апошняй хвіліны была вельмі ўпартая барацьба з камандай Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.А. Куляшова, і ўладальніка бронзавых медалёў павінна была вызначыць серыя пасляматчавых пенальці, - распавяла трэнер каманды ГрДУ імя Янкі Купалы. - Нашы футбалісткі выйгралі з лікам 8: 7, што забяспечыла нам трэцяе месца на ўніверсіядзе.

Па выніках праведзеных матчаў лепшым варатаром Рэспубліканскай універсіяды - 2017 была прызнаная студэнтка факультэта фізічнай культуры Вікторыя Герус.