Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 09 Кастрычнік 2017 14:44

Праект «Спорт у паўсядзённым жыццё моладзі» прадставілі актывісты першаснай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» купалаўскага ўніверсітэта

6764 1Прэзентацыя адбылася ў рамках сустрэчы памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейка з лідэрамі грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Як распавяла старшыня першаснай арганізацыі купалаўскага ўніверсітэта, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, праект «Спорт у паўсядзённае жыццё моладзі» накіраваны на прасоўванне спорту ў культуру моладзі, папулярызацыю ўдзелу ў спаборніцтвах не толькі ў якасці спартсменаў, але і ў якасці заўзятараў. Так, каманда спартсменак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, актывістак БСЖ, ужо стала групай падтрымкі валейбольнай каманды «Камунальнік-ГрДУ». На сустрэчы балельшчыцы прадставілі танцавальную кампазіцыю.

Першасная арганізацыя купалаўскага ўніверсітэта «Беларускі саюз жанчын» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у рэалізацыі праекта. Новыя ўдзельнікі змогуць выступіць і падтрымаць жаночую валейбольную каманду «Камунальнік-ГрДУ» ужо 19 і 20 кастрычніка на чарговых гульнях.