Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Лістапад 2017 10:00

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Чытаем па-беларуску з Velcom»

Арганізатары конкурсу ставяць сваей мэтай павысіць цікавасць дзяцей і падлеткаў да беларускай мовы і літаратуры, а таксама да культуры і чытання. Удзельнікамі конкурсу «Чытаем па-беларуску з Velcom» стануць вучні 7-8 классаў, якіх могуць актыўна падтрымаць студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Для гэтага неабходна выбраць вядомы твор беларускага аўтара, запісаць відэа працягласцю не больш за 2 хвіліны, на якім студэнты чытаюць выбраны твор, напачатку прадставіцца і выказаць словы падтрымкі ўдзельнікам. Потым размясціць відэазапіс на асабістай старонцы ВНУ ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгамі #чытаемзвэлком альбо #чытаемзvelcom.

Кантакты

Тэл.: +375 29 896-29-27

E-mail: taisiapozhogina@gmail.com