Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Кастрычнік 2017 09:40

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыўся Тыдзень педагагічнага майстэрства

6754 5Праект праводзіўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ўпершыню і стаў значнай падзеяй у акадэмічным асяроддзі. Выкладчыкі ўніверсітэта правялі майстар-класы:  «Заработная плата: даход або расход», «Скрынка з алоўкамі», «Што такое камп'ютар?» і «Як размаўляць з музыкай на адной мове», падчас якіх падзяліліся вопытам выкарыстання ў вучэбнай дзейнасці тэхналогіі эўрыстычнага (адкрытага) навучання.

– Тыдзень педмастерства з'яўляецца працягам вочна-дыстанцыйнага аргдзейнаснага курса «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава» – маштабнага праекта для выкладчыкаў, педагогаў Гродзеншчыны і нашых студэнтаў - будучых настаўнікаў. Яго і ідэйным натхняльнікам і аўтарам выступіў доктар педагагічных навук Андрэй Кароль. Асаблівасцю праекта стала тое, што кожны яго ўдзельнік працаваў над сабой, працаваў у камандзе і ствараў уласны адукацыйны прадукт, які цяпер можа паспяхова прымяняць у сваёй выкладчыцкай і педагагічнай дзейнасці, - адкрываючы сустрэчу, падкрэсліла першы прарэктар Ірына Кітурка.

Ірына Фёдараўна таксама адзначыла важнасць прафесіі настаўніка ў станаўленні кожнага чалавека. ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца кузняй педагагічных кадраў для Гродзенскага рэгіёну: у цяперашні час ва ўніверсітэце падрыхтоўка настаўнікаў вядзецца па больш чым 20 спецыяльнасцях, а 90% выпускнікоў ўстановы працуюць у Гродзенскай вобласці. Гэтыя вынікі, паводле слоў першага праектара, сталі магчымыя таксама дзякуючы супрацоўніцтву з упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў рамках створанага ў 2016 годзе Гродзенскага абласнога адукацыйнага кластара.

Пра поспехі ўзаемадзеяння і яго перспектывы распавяла начальнік аддзела агульнай сярэдняй адукацыі і дашкольнага выхавання ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Святлана Кавалеўская. Пры гэтым госця адзначыла, што поспехі сістэмы адукацыі Гродзеншчыны былі б немагчымыя без дзейнасці купалаўскага ўніверсітэта.

– Супрацоўніцтва ўпраўлення адукацыі і Гродзенскага ўніверсітэта мае шматгадовую гісторыю. Сярод поспехаў варта назваць адкрыццё ў 2014 годзе першых у Беларусі педагагічных класаў на тэрыторыі Гродзеншчыны і распрацоўка праграмы іх функцыянавання. У іх напісанні прымалі ўдзел супрацоўнікі купалаўскага ўніверсітэта. Поспехам стала правядзенне Фестывалю педагагічных ідэй, праца Летняй школы маладых спецыялістаў, якая арганізавана членамі рэспубліканскага клуба «Крыштальны журавель», - падагульніла Святлана Станіславаўна. - У Віртуальнай кнізе пашаны маладых спецыялістаў Гродзенскай вобласці ўнесены лепшыя маладыя работнікі, у гэтым годзе з 25 чалавек 16 з'яўляюцца выпускнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У іх ліку фіналістка заключнага этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2017», выхавальнік дашкольнай цэнтра развіцця дзіцяці № 89 г. Гродна, магістрантка ўніверсітэта Алеся Кніга. Дзяўчына прадставіла сваё бачанне таго, якім павінен быць сучасны педагог. Па словах Алесі, гэта Звышчалавек, які валодае цярпеннем, настойлівасцю, справядлівасцю, любіць дзяцей, а значыць, любіць сваю працу.

Падчас адкрытага дыялогу кожны мог падзяліцца сваімі ўражаннямі аб праведзеным Тыдні педагагічнага майстэрства, успомніць пра свой удзел у аргдзейнасным курсе «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава» і расказаць пра досвед, які зрабіў гэты праект.

– Нашы семінары і сумесная праца плячом да пляча, спадзяюся, нікога не пакінулі абыякавымі, таму што кожны знайшоў, адкрыў нешта для сябе, параўнаў сваё з чужым, а галоўнае - гэта тое, што кожны зарадзіўся творчай энергіяй. Яна дапаможа нам ісці наперад і несці веды сваім студэнтам, дапамагаць ім развівацца, шукаць, пазнаваць свет і адкрываць сябе для гэтага свету, - падзялілася дацэнт кафедры замежных моў Святлана Лескевч. - Для мяне серыя семінараў стала прарывам і адкрыццём сябе, падарыла масу станоўчых эмоцый. Я зноў зразумела, што прафесія выкладчыка - самая патрэбная, творчая і цікавая прафесія на зямлі. Гэтыя семінары можна лёгка параўнаць з вясновым абуджэннем, а цяперашні Тыдзень педагагічнага майстэрства як восень прынес багаты ўраджай майстар-класаў - пладоў нашай працы.