Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Красавік 2020 12:25

Клуб ветэранаў воінаў-інтэрнацыяналістаў

 

Клуб ветэранаў воінаў-інтэрнацыяналістаў установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" створаны ў 2017 годзе.

Мэтамі дзейнасці Клуба з'яўляюцца:

• выхаванне пачуцця патрыятызму, фарміраванне ў маладога пакалення вернасці Радзіме, гатоўнасці да служэння Айчыне і яе абароны;

• вывучэнне гісторыі і культуры Айчыны;

• перадача і развіццё найлепшых нацыянальных традыцый;

• супрацьдзеянне праявам палітычнага і рэлігійнага экстрэмізму ў моладзевым асяроддзі;

• садзейнічанне ў развіцці і прапагандзе здаровага ладу жыцця як эфектыўнага сродку аздараўлення, выхавання, пераадолення наркаманіі, алкагалізму і курэння сярод моладзі;

• захаванне памяці аб воінах-інтэрнацыяналістах, ветэранах войн;

• фарміраванне пазітыўнага стаўлення ў моладзі да ваеннай службы;

• захаванне гістарычнай памяці і падтрымка кантактаў з работнікамі і выпускнікамі ўніверсітэта, якія адносяцца да катэгорыі воінаў-інтэрнацыяналістаў;

- развіццё культуры міжнацыянальных адносін.

Наряду с традиционными направлениями деятельности: гражданско-патриотическим, духовно-нравственным и физическим воспитание молодежи – Клуб нацелен также на сохранение исторической памяти и поддержки контактов с работниками и выпускниками университета, относящимся к категории воинов-интернационалистов.

В рамках работы Клуб осуществляет тесный контакт с Гродненской областной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане».

Кіраўнік клуба - Скіба Яўген Анатольевіч, намеснік начальніка ваеннага факультэта

Кантакт: Skiba_EA@grsu.by

Старонка Вконтакте: https://vk.com/club147885039

ПАЛАЖЭННЕ

 

Купалаўцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі 9 мая 2022 г. У Гродне асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы разгарнуліся ля Кургана Славы, дзе прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 77-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Прадстаўнікі ўніверсітэта ўшанавалі памяць тых, хто аддаў свае жыцці за мір на нашай зямлі. Пасля завяршэння ўрачыстага мітынгу госці адправіліся на інтэрактыўныя лакацыі, сярод якіх была і пляцоўка нашага ўніверсітэта, на якой гасцям былі прадэманстраваны ўзоры ваеннай формы адзення, таксама гасцям прапаноўвалася адказаць на пытанні віктарыны па тэматыцы ваенных падзей. Таксама была арганізавана дзіцячая пляцоўка, прысвечаная святкаванню Дня Перамогі.

 

 

 

Для студэнтаў арганізавана экскурсія ў мемарыяльны комплекс "Хатынь". Многія з іх апынуліся тут упершыню. Тое, што пачулі маладыя людзі ад экскурсавода, уразіла іх і дало нагоду яшчэ раз задумацца, якія жахі і боль нясе за сабой вайна. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў створаны на месцы аднайменнай вёскі, спаленай разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 года. Гэта даніна памяці ўсім загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны, трагічны напамін аб жахах вайны, сімвал вечнай памяці і смутку нашага народа. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак.

 

 

28 МАРТА – ДЗЕНЬ ТЫЛУ УЗБРОЕНЫХ СІЛ Тыл Узброеных Сіл уяўляе сабой неад'емную частку Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ён прызначаны для задавальнення матэрыяльных, транспартных, медыцынскіх, бытавых і іншых патрэбнасцей войскаў у мэтах падтрымання іх здольнасці выканаць задачы па прызначэнні. Улічваючы заслугі асабовага складу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя гады, эфектыўную дзейнасць па тылавым забеспячэнні баявой вучобы войскаў, загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2003 г. № 98 "Аб дні тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" устаноўлена гадавое свята тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца 28 сакавіка.

 

 

 

Урачысты сход, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Купалаўскім універсітэце 21 лютага. На слаўнае свята, якое сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы, сабраліся першы прарэктар універсітэта, камандаванне, выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

 

Першынство па стральбе са штатнай зброі сярод пастаяннага складу, прысвечанае дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшло 16 лютага 2022 года на ваенным факультэце. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 30 супрацоўнікаў ваеннага факультэта. Удзельнікі спаборніцтваў выконвалі практыкаванне спартыўных стрэльбаў ПМ-1 (3 пробных і 10 заліковых стрэлаў).

 

 

Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане, ушанавалі ў гарадскім скверы па вуліцы Курчатава ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ад імя Купалаўцаў выказалі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Войтка і начальнік ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Лявонцій Паўлаў. На мітынгу таксама прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, сілавых ведамстваў, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, вайскоўцы, курсанты ваеннага факультэта ГрДУ ім. Янкі Купалы, ветэраны вайны ў Афганістане, маці і ўдовы загінуўшых воінаў. У памяць аб загінуўшых на афганскай зямлі беларусах удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і вянкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Тых, хто не вярнуўся з вайны, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.

 

 

 

15 лютага 2022 года ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Купалаўскім універсітэце правялі мерапрыемства "Сынам зямлі Гродзенскай прысвячаецца". Слухаючы праніклівыя песні і вершы, студэнты дакрануліся да сумных старонак гісторыі нашай краіны, адчулі ўвесь трагізм тых падзей, задумаліся аб мужнасці і сіле духу афіцэраў, генералаў, радавых, якія выконвалі свой абавязак. Яны пазнаёміліся з рэальным удзельнікам ваенных дзеянняў, а таксама даведаліся, што студэнты і выпускнікі нашага ўніверсітэта таксама ваявалі на афганскай зямлі. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых салдат хвілінай маўчання.

 

 

Члены клуба прынялі ўдзел у арганізацыі заняткаў з кіраўнікамі па ваенна-патрыятычным выхаванні 18 студзеня 2022 года ў рамках рэалізацыі практычнай часткі вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні арганізацый, навучальных устаноў на базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі праведзены заняткі на тэму: “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ваенных пытаннях. Склад і структура Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ваенныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь», «Фарміраванне пазітыўнага іміджу афіцэра ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі: змястоўны і працэсуальны аспект». Акрамя таго, з кіраўнікамі па ваенна-патрыятычным выхаванні была праведзена экскурсія па ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Гасцям былі паказаны ўмовы пражывання і навучання курсантаў, вучэбна-матэрыяльная база факультэта, трэнажорныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе.

 

 

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 32-годдзя вываду войскаў з Афганістана, прайшло ў Купалаўскім універсітэце 15 лютага 2021 года. Купалаўцы ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ўдзельнічалі ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа. Свае творчыя выступленні студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта прысвяцілі тым, хто трагічна загінуў у Афганскай вайне – у выкананні таленавітых купалаўцаў прагучалі музычныя кампазіцыі і паэтычныя радкі. Таксама прысутныя ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання.

 

 

Сябры клуба прынялі ўдзел у адкрыцці помніка-бюста ўраджэнцу Гродна Генералу Аляксею Антонаву 4 лістапада 2021. Ідэя стварэння і ўстаноўкі помніка ўзнікла яшчэ некалькі гадоў таму. Увасобіць яе ў жыццё атрымалася сёлета, калі адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння генерала Аляксея Антонава. Вышыня помніка з пастаментам склала каля чатырох метраў. Бюст выкананы з бронзы, падстава - з граніту. На помніку размешчаны бронзавы ордэн "Перамога", якім быў узнагароджаны генерал Аляксей Антонаў. Таксама ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця помніка прынялі Курсанты ваеннага факультэта са складу роты Ганаровай варты.



025884dd0d27c020ddc5d437cddfc01c