Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Верасень 2017 15:54

ФОТАФАКТ: студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы здзіўлялі гродзенцаў на Дні горада

6567 8Тэматычная пляцоўка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прысвечаная Году навукі, працавала ў Дзень горада, 23 верасня, у парку імя Жылібера.

Прадстаўнікі фізіка-тэхнічнага факультэта дэманстравалі навуковыя досведы «Механічны калейдаскоп», займальныя досведы з лазерамі, правялі майстар-клас «Сучасныя 3D-друкаркі», прадставілі электрагідраўлічныя эксперыменты з выбухамі «Ужыванне падводнай маланкі» і прадэманстравалі адзіныя ў Еўропе дакладныя копіі прыёмніка А.С . Папова «Гісторыя радыё».

Не менш займальнай апынулася пляцоўка ваеннага факультэта. Курсанты навучылі ўсіх жадаючых збіраць і разбіраць аўтамат Калашнікава.

Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі прадэманстравалі мастацтва карвінгу ў рамках экспазіцыі «Восень у горадзе». Купалаўцы паказалі, што ружы можна зрабіць з капусты, рэпы, морквы, буракоў, гарлачыкі - з сіняга лука, а лебедзяў - з яблыкаў.

Цікавымі для гасцей свята апынуліся крэатыўныя дызайн-праекты студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну.