Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Верасень 2017 16:31

Кантакты

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Цэнтра аховы здароўя

 

Мэта дзейнасці сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы – арганізацыя і аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам і работнікам універсітэта, стварэнне ўмоў для эфектыўнай сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі навучэнцаў да адукацыйнага працэсу.

 

Прынцыпы работы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя:

  • Прынцып павагі і захоўвання праў, законных інтарэсаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  • Прынцып даступнасці атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі:

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба адкрыта для ўсіх студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Псіхалагічная дапамога аказваецца на бязвыплатнай аснове для навучэнцаў і работнікаў універсітэта.

  • Прынцып прафесіяналізму:

У службе працуюць дыпламаваныя спецыялісты, якія маюць вышэйшую псіхалагічную адукацыю. Пры гэтым кожны работнік спецыялізуецца ў тым ці іншым сучасным кірунку псіхалогіі (гештальт-тэрапія, коўчынг, арттэрапія і інш.) Усе спецыялісты службы крэатыўныя і любяць сваю справу, яны пастаянна развіваюцца і ўдасканальваюцца.

  • Прынцып прыватнасці:

Інфармацыя, атрыманая работнікам сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы пры аказанні псіхалагічнай дапамогі, а таксама факт звароту за аказаннем псіхалагічнай дапамогі з'яўляюцца прафесійнай тайнай.

МЫ ЗНАХОДЗІМСЯ: г. Гродна, БЛК, 3, каб. 1.

КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: 41-02-27.

E-MAIL: d4648@grsu.by, SPPS_GRSU@mail.ru

ЧАС ПРАЦЫ:

8.30 – 17.00 (панядзелак – пятніца)

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

2160 1