Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Верасень 2017 11:52

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вынікі і перспектывы развіцця энтамалогіі ва Усходняй Еўропе»

6376 0II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вынікі і перспектывы развіцця энтамалогіі ва Усходняй Еўропе» адбылася 6-8 верасня ў Мінску на базе Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах».

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел каля 80 энтамолагаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Малдовы, Польшчы, у тым ліку дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Рыжая і лабарант кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Кацярына Глякоўская.

Аляксандра Рыжая, член аргкамітэта канферэнцыі, выступіла з дакладам «Жужалі (Сoleoptera, Сarabidae) наваколляў торфабрыкетнага завода (Лідскі раён, Гродзенская вобласць)», а Кацярына Глякоўская прадставіла даклад на тэму «Комплекс фітафагаў, якія шкодзяць ліпам (Tilia L.) ва ўмовах зялёных насаджэнняў Гродзенскага Панямоння».

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і агародніцтву», РУП «Інстытут аховы раслін», ГА «Беларускае энтамалагічнае грамадства», ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік», Паморская акадэмія ў Слупску (Польшча), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.