Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Верасень 2017 10:13

На факультэтах праходзяць сустрэчы адміністрацыі ўніверсітэта з першакурснікамі

IMG 332713 верасня прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько сустрэўся са студэнтамі-першакурснікамі факультэта фізічнай культуры, а 14 верасня - факультэта мастацтваў і дызайну.

Падчас сустрэч з першакурснікамі прарэктар распавёў пра ўніверсітэт, яго гісторыю і дасягненні, а таксама тыя умовы, якія створаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы для самарэалізацыі кожнага студэнта.

«Спадзяюся, што вы атрымаеце ў нашым універсітэце не толькі добрую адукацыю, але і зможаце рэалізаваць свой патэнцыял у вучобе, навуцы, творчасці, валанцёрскай дзейнасці, прымаючы актыўны ўдзел у грамадзянскіх і патрыятычных мерапрыемствах», - адзначыў Васілій Васільевіч.

З першакурснікамі таксама пагутарыла начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава. Яна распавяла пра дзейнасць УВРсМ і грамадскіх аб'яднанняў ва ўніверсітэце, афіцыйным сайце і супольнасцях купалаўцаў у сацыяльных сетках. У спартыўныя секцыі і фанклуб першакурснікаў запрасіў начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч. Аб рабоце БРСМ, студэнцкага самакіравання і каардынацыйнага студэнцкага савета распавялі сакратар ПА ГА «БРСМ» Андрэй Есін і старшыня каардынацыйнага студэнцкага савета Яна Мілюк.

Студэнты атрымалі магчымасць ўступіць у адкрыты дыялог з прадстаўнікамі адміністрацыі ўніверсітэта, абмеркаваць хвалюючыя пытанні.

Сустрэчы з першакурснікамі на факультэтах будуць працягвацца.